We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

К​р​ы​л​ы

by Rise in Rage

/

about

Усе сродкі ад продажаў будуць пераведзеныя на фундацыю дапамогі рэпрэсаваным і іх сем'ям у Беларусі: www.facebook.com/donate/1123543824684874/

lyrics

У шэры асфальт закаталі твой голас,
пад цягам агіды апусцяцца рукі,
іржавае зуб’е пакорлівых колаў
крашыцца ў пыл, замiнае дыханне.

Бездапаможнасць усім авалодае,
чорным смаўжом захінe небасхіл,
п’яўкай упілася ў сэрцы халодныя,
дзе вывяргае атруту і цвіль.

Ці зараз не час, каб узняць галаву
і выпрастаць плечы, нібы тыя крылы?
Зашмат мы трывалі, ідучы ка дну,
зашмат марнавалі мы сілы.

Перапаўняецца чаша цярпення,
ды кроплі зліваюцца ў бурны паток,
падмурка мшэлага точуць каменні,
каб зліцца ў свежы, гаючы выток.

Сумлення дакоры грызуць горш за голад.
Сумлення дакоры грызуць горш за голад.
Ідзі пакаштуй наш гневу молат!

Ці зараз не час, каб узняць галаву
і выпрастаць плечы, нібы тыя крылы?
Зашмат мы трывалі, ідучы ка дну,
зашмат марнавалі мы сілы.

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!
Разам мы — волат! Час перамагаць!

Ці зараз не час, каб узняць галаву
і выпрастаць плечы, нібы тыя крылы?
Зашмат мы трывалі, ідучы ка дну,
зашмат марнавалі мы сілы.

credits

released August 5, 2020

license

all rights reserved

tags

about

Rise in Rage Minsk, Belarus

Doing our best to make top quality metal both on stage and in studio. Cheers from Belarus!

contact / help

Contact Rise in Rage

Streaming and
Download help

Report this track or account

If you like Rise in Rage, you may also like: